«Цмокі» абыгрываюць «Гарызонт»



Самыя рэзультатыўныя:
Адэра Чыдом - 21 ачко і 6 падбораў
Ксенія Вабішчэвіч - 16 ачкоў і 3 падборы
Вікторыя Гаспер - 14 ачкоў і 6 падбораў

Жаночая каманда «Цмокі-Мінск» перайграла «Гарызонт» - 67:61.

Першая палова сустрэчы скончылася не на карысць гаспадынь пляцоўкі.Вольга Зюзькова і Юлія Рыцікава сталі галоўнымі дзеючымі асобамі ў гэтым адрэзку. Шмат у чым, дзякуючы іх рэзультатыўным кідкам «Гарызонт» завалодаў перавагай і пайшоў на вялікі перапынак у статусе лідара – 38:33.

Пасля першых хвілін другой паловы гульні на імгненне перавага гасцей дасягнула «+10». Але высілкамі Адэры Чыдом і Ксеніі Вабішчэвіч «Цмокі» скарацілі адставанне да адной атакі, а дакладныя штрафныя Рэйчал Тэрыёт дазволілі зраўняць лік. Абарона Наталлі Трафімавай дала збой і ўжо гаспадыні выглядалі ўпэўненей. Ключавым момантам стаў рэзультатыўны кідок з дугі Ксеніі Вабішчэвіч, які вывеў у лідары «Цмокі». Госці не змаглі «дацягнуцца» да суперніц, а Вікторыя Гаспер і Ала Мураўская паставілі кропку ў гэтай сустрэчы – 67:61.

Нагадаем, што жаночы чэмпіянат, як і мужчынскі, з панядзелка будзе прыпынены рашэннем Беларускай федэрацыі баскетбола. Пра дату аднаўлення турніру або іншую інфармацыю, звязанай з ім, мы будзем паведамляць дадаткова.

Статыстыка матча