Цмок паўдзельнічаў у міжнародным турніры



У літоўскім Друскінінкаі прайшоў 3-і Міжнародны Зімовы фэст Талісманаў LTeam winter festival Sports mascots challenge-2020, арганізаваны НАК Літвы. Сёлета ўпершыню ў сваёй гісторыі там паўдзельнічаў і наш маскот Цмок.

Усе ўдзельнікі, якіх было 10, падзяліліся на 2 каманды: пяці літоўскім маскотам супрацьстаялі пяць беларускіх. Апроч Цмока Беларусь прадстаўлялі СКАЙ з гандбольнага СКА, Рысь Волік Беларускай федэрацыі валейболу, Мішка з хакейнай «Юнасці» і Дзінамоша з «Дынама».

Фэст расцягнуўся на 2 дні, а праграма апынулася максімальна насычанай: з'езд на спецыяльным ровары з гары, дзе заміж звыклых колаў – лыжы, снежны валейбол, камандны і індывідуальны кёрлінг, конкурс танца, а таксама незвычайны гольф. У кожным з конкурсаў праўляць сябе давялося на ўсе 100%. Спаборніцтвы былі як індывідуальныя, так і камандныя, а з дапамогай выкананых заданняў маскоты зараблялі балы для сябе і каманды.

Пад канец другога дня прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне. Першыя пяць месцаў увезлі з сабой усе беларускія маскоты! Пераможцам стала Рысь, другое месца дасталася Мішке, на трэцім апынуўся СКАй. Чацвёртым быў  Цмок, а Дзінамоша заняў пятае месца. Аднак наш талісман не засмуціўся. Тым больш, што ён сваю перамогу з Літвы ён таксама ўвёз: па выніках танцавальнага конкурсу Цмок стаў абсалютным пераможцам, узарваўшы сцэну сваёй непаўторнай харызмай і майстэрствам.

Tsmoki

Tsmoki

Tsmoki

Tsmoki