«Цмокі» – «Бешыкташ»: самы важны матч у жаночым Еўракубку



Еўракубкавая восень аднаўляецца пасля доўгай паўзы ў сувязі з кваліфікацыйным этапам да чэмпіянату Еўропы.

«Цмокі» завяршылі свой апошні матч перад перапынкам паразай на выездзе. У Курску падначальныя Андрэя Ваўлева правялі сваю горшую гульню ў Кубку Еўропы. «Инвенце» атрымалася зарабіць другую перамогу запар на хатняй пляцоўцы – перад гэтым быў абыграны «Бешыкташ». А перад гэтым наша каманда прайграла ў Мінску польскай «Вісле». Такім чынам, «агнядышныя» завяршылі першую палову групавога этапу з адной вікторыяй і дзвюма паразамі. На дадзены момант Андрэй Ваўлеў і кампанія знаходяцца на трэцім месцы пула. Гэта не ідэальны варыянт, але ўсё яшчэ можа змяніцца, бо наперадзе тры найважныя сустрэчы. Адна з іх пройдзе ў Палацы Спорту ўжо ў гэты чацвер.

Besiktash

У беларускую сталіцу прыязджае «Бешыкташ». Каманда, якую лічылі фаварытам у нашай групе, не апраўдала гэтыя чаканні. Яшчэ ў мінулым сезоне турэцкая каманда завяршыла групавы этап на апошнім месцы, пасля чаго ў міжсезонні склад і трэнерскі штаб практычна цалкам памянялі. У гэты раз паўтараецца падобная сітуацыя, але толькі ў Еўракубку.

У чэмпіянаце Турцыі «Бешыкташ» выступае больш паспяхова. З шасці матчаў падапечныя Аккайя перамаглі ў чатырох сустрэчах, а цяпер займаюць чацвёрты радок у турэцкай першасці. Кэлсі Мітчал з'яўляецца галоўным скорэрам не толькі ў складзе «Бешыкташа», але і ў чэмпіянаце. Алівія Эпупа, з якой падпісалі кантракт адносна нядаўна, ужо прабілася ў топы па статыстычных паказніках «рэзультатыўныя перадачы» і «перахопы».

А ў Кубку Еўропы «Бешыкташ» здабыў усяго адну перамогу над «Віслай», якая прыехала ў Стамбул без сваіх асноўных гульцоў. У першы гульнявы дзень Кубка Еўропы «чорна-белыя» прымалі «Цмокаў», але ў канчатковым выніку не змаглі здабыць перамогу на хатняй пляцоўцы. Выязны матч у Курску завяршыўся яшчэ адной паразай, аб чым мы ужо казалі, і чаго дакладна не чакаў Аккайя.

Падарожжа ў Мінск будзе сур'ёзным выпрабаваннем для трэнерскага штаба туркаў. Нацыянальны чэмпіянат не з'яўляецца прыярытэтнай мэтай для «чорна-белых», а перамога ў Еўракубку – так. Становішча ў групавым этапе – «Бешыкташ» на апошнім месцы – ускладняе праходжанне ў далейшы раўнд. Цяпер прадстаўнікі турэцкага клуба будуць максімальна матываваны перад выязным матчам у Беларусь.

Папярэдняя сустрэча з «Цмокамі» прайшла ў Стамбуле, дзе нашы дзяўчынкі стварылі сапраўдную сенсацыю першага гульнявога тыдня ў Еўракубку. «Бешыкташ» быў не гатоў да такой гульні падначальных Ваўлева, а параза ў зваротным матчы апынецца рэальнай катастрофай для Аккайя. Менавіта таму галоўны трэнер турчанак скарыстуе ўсе свае актывы для перамогі над важным супернікам.

У яго ёсць адзін козыр, які на сваім досведзе яшчэ не правяралі нашы дзяўчынкі. Размова ідзе пра Алівію Эпупу, якая падпісала кантракт пад канец кастрычніка з «Бешыкташам». Французскі плэймэйкер ўжо доўгі час выступае на топ-узроўні. У мінулым сезоне яна была часткай яшчэ аднаго турэцкага клуба «Галатасарая», які стаў тады ўладальнікам Кубка Еўропы. Яе пераход ў стан «чорна-белых» заўважна павялічыў эфектыўнасць іх бэккорта, які можа даць больш варыяцыйнасці ў сваіх дзеяннях на пляцоўцы і з'яўляецца асноўнай ударнай сілай.

Апроч гэтага ў Аккайя ёсць глыбокая лаўка, якая пераважна складаецца з турэцкіх баскетбалістак. Аднак у Еўракубку галоўны трэнер «Бешыкташа» аддае перавагу па большай частцы легіянерам, толькі зрэдку карыстаючы дасведчаных турчанак. Выключэннем з правілаў з'яўляецца Бахар Чаглар, якая забіла сабе месца ў стартавай пяцёрцы ў звязку з Эўлін Акхатор. Чаглар і Акхатор паспелі выявіць сябе на пляцоўцы ў чэмпіянаце Турцыі і Кубку Еўропы. Яны ўяўляюць сабой фронткорт «Бешыкташа», вельмі атлетычны, здольны ўлучацца ў гульню нават на перыметры ў ролі баскетбалістак, якія завяршаюць атакі з-за дугі.

Таксама ў турчанак ёсць яшчэ адна опцыя – Вікторыя Мірчава. Яна выступае на пазіцыі пятага нумара, можа атакаваць з-за дугі, але з'яўляецца на пляцоўцы ў сярэднім усяго на 14 хвілін. 

Раней згаданая Кэлсі Мітчал уяўляе галоўную пагрозу з боку «чорна-белых». Першае, яна – першакласны скорер, да таго ж яшчэ і ляўшун, што вельмі нязручна для большасці абаронцаў суперніка. Яна выдатна разумее свой моцны бок, але з-за свайго юнага веку здзяйсняе масу страт, а гэта шчасна адбілася яшчэ ў першым матчы «Цмокаў» у Стамбуле. Мітчал і Эпупу падмяняе Эсра Атаджан – яшчэ адна дасведчаная турэцкая баскетбалістка на пазіцыі абаронцы.

На ўсё гэта ў Андрэя Ваўлева ёсць адказы. Вікторыя Гаспер працягвае цешыць сваёй гульнёй у чэмпіянаце Беларусі, Кубку Еўропы і нацыянальнай зборнай. Наша цэнтравая праводзіць удалы сезон, таму яе гатовасць да важнага хатняга матча не выклікае сумневаў. Ваўлеў у гульні з брэсцкай «Вікторыяй» абкатваў магчымасці нашых чацвёртых і пятых нумароў, таму можна выказаць здагадку, што на гэта будзе зроблены асноўны акцэнт у сустрэчы з «Бешыкташам». Даніэла Маккрэй, Рэйчал Тэрыёт і Ленка Бартакова працягваюць актыўна рыхтавацца да еўракубкавых гульняў, ім даюць больш часу ў матчах нацыянальнага чэмпіянату, каб каманднае ўзаемадзеянне і згулянасць былі на высокім узроўні.

Матч з «Бешыкташам» можа стаць ключавым паядынкам у змаганні за выхад з групы, таму няможна пераацаніць важнасць гэтай гульні. Патрэбна толькі перамога. Зрэшты, як і заўсёды. Ваша падтрымка будзе патрэбна камандзе!

«Цмокі» – «Бешыкташ»
Час: 19-00
Лакацыя: Палац Спорту (пр. Пераможцаў 4)
Уваход вольны!