«Цмокі» грамяць «Гарызонт»



Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Ала Мураўская (15), Рэйчал Тэрыёт (14+5 асістаў), Шэнан Маккалум (15+6 падбораў).
«Гарызонт»: Яўгенія Каратыгіна (9), Ганна Брыч (9+10 падбораў), Баяна Стэванавіч (8).

Ход гульні
Мінчучкі пачалі сустрэчу не вельмі ўпэўнена, саступіўшы па ходзе стартавай чвэрці 3 ачкі. Але ўжо ў наступных двух адрэзках не проста адыгралі хісткую перавагу «Гарызонта», але даслоўна вынеслі суперніц. Пры гэтым калі да вялікага перапынку розніца складала 11 ачкоў, то пасля трэцяй дзесяціхвілінкі адставанне падапечных Наталлі Трафімавай вырасла да катастрафічных 32.

Пры гэтым у нашых дзяўчын паляцела з-за дугі: калі ў першай палове сустрэчы дзяўчыны трапілі толькі двойчы, то ў трэцяй дзесяціхвілінцы – пяць.

Чацвёртая чвэрць стала безвыніковай для абедзвюх камандаў і ўсё ж засталася за гаспадынямі пляцоўкі. 81:47 і чарговая перамога ў актыве «Цмокаў».

Лічба
«Цмокі» набралі 23 ачкі пасля памылак суперніц.