Цмокі-Мінск 3х3



Мы ўжо распавядалі, што ў бягучым сезоне «Цмокі» сталі актыўна развіваць адносна новы для сябе напрамак баскетболу 3х3. Кіраваць працэсам прызначылі асістэнта трэнера рэзервовай каманды Дзмітрыя Калтунова. Даведаліся ў Дзмітрыя, на якой стадыі ўсё знаходзіцца ў цяперашні момант:

«Мы ўжо прыступілі да трэніровак практычна ў поўным складзе. У гэтым працэсе задзейнічана 8 гульцоў, 7 з якіх з'яўляюцца прадстаўнікамі нашай каманды, а таксама Аляксей Шуневіч з БДУ.

У бліжэйшых планах удзел у турніры Palova Snowball, які ўжо не першы год праводзіцца на пляцоўцы гандлёвага цэнтра «Сталіца». Плануем удзел 2 каманд. «Цмокі-Мінск 3х3» ужо заяўлены. У яе складзе выступяць Максім Лютыч, Максім Каратцоў, Цімафей Паралёў і Сяргей Вабішчэвіч. У складзе другой каманды будуць Чумакоў Кірыл, Віталь Лебедзеў, Канстанцін Сацук з моладзевай каманды і Аляксей Шуневіч.

Хачу падкрэсліць, што канчатковы склад каманды, якая будзе выступаць у ключавых турнірах, да канца не сфармаваны. Кожны з гэтай 8-кі будзе мець магчымасць туды трапіць. Вельмі многае пакажа менавіта Palova, падрыхтоўка да якой зараз у нас у прыярытэце.

Зараз мы таксама працуем над заяўкай у начную Лігу Масквы, першы тур якой пройдзе ўжо ў першых днях лютага. І прапрацоўваем план удзелу ў іншых турнірах».