Цмокі-Мінск пачынаюць кваліфікацыю ў Лізе чэмпіёнаў на стадыі паўфіналу



Цмокі-Мінск пачынаюць кваліфікацыю ў Лізе чэмпіёнаў з другога раўнда на стадыі паўфіналу. Мы чакаем свайго суперніка з пары Лейдэн(Нідэрланды)/Монс(Бельгія)!
Месца правядзення матчу стане вядома бліжэй да канца ліпеня. Першую гульню наша каманда згуляе меркавана 13, 15 або 17 верасня.
Дарэчы, сёлета Ліга чэмпіёнаў будзе больш дынамічная. Раней савет дырэктараў адобрыў увядзенне новага фармату сезона - са стадыяй плэй-ін і "Фіналам чатырох" замест "Фіналу васьмі". Рэгулярка пройдзе з кастрычніка па снежань, пераможцы групы ўвойдуць у топ 16.
Да іх далучацца клубы, якія занялі другія або трэція месцы ў сваіх групах і згулялі паміж сабой серыі да дзвюх перамог. Далей 16 лепшых падзеляць на 4 групы, яны згуляюць кругавую на выездзе і дома. Па 2 лепшых клуба выйдуць у чвэрцьфінал, ён у красавіку.
Пераможцы выходзяць у "Фінал чатырох". Паўфіналы, фінал і матч за трэцяе месца ў маі.