«Цмокі» у зборнай



Мужчынская зборная па баскетболе у хуткім часе правядзе апошнія матчы прэкваліфікацыі да сусветнага першынства 2023 года. Беларусы, здабыўшы 4 перамогі ў 4 матчах гарантавалі сабе ўдзел у наступным этапе і гульні з Кіпрам і Албаніяй стануць трэніроўкамі перад ім.

На навучальна-трэнеравальны збор зборнай выкліканы 12 баскетбалістаў нашай каманды: Аляксандр Пустагвар, Андрэй Стаброўскі, Аляксей Трасцінецкі, Яўген Белянкоў, Уладзімір Верамеенка, Уладзіслаў Блізнюк, Вадзім Стубеда, Данііл Барысевіч, Андрэй Рагазенка, Бенджамін-Павел Дуду, Дзяніс Вікенцьеў і Максім Каратцоў.

З камандай працягваюць сваю працу галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун, яго асістэнт Аляксей Сухавецкі. Лекар каманды Канстанцін Дудэк.

Апошнія матчы прэкваліфікацыі пройдуць у фармаце «пузыра», якая прыме Кіпр.

Расклад матчаў:
18.02, 17.00
Партугалія – Беларусь
20.02, 20.00
Албанія - Беларусь

Фота: FIBA