«Цмокі» ў кібербаскетболе



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» рады абвясціць пра супрацу з камандай па інтэрактыўным баскетболе Blue Mountain State (BMS). Хлопцы плануюць узяць удзел у чэмпіянаце Расіі, арганізаваным Расійскай Федэрацыяй Баскетбола.

Склад афіцыйнай каманды па інтэрактыўным баскетболе БК «Цмокi-Мiнск»:
Руслан «VlasovR69» Уласаў (Капітан)
Міхал«SQUARDINO» Князеў
Уладзіслаў «telltale-night» Піменаў
Раман «Romchik_8» Дзеравянкін
Данііл «Charley_Building» Максіменка
Дэфэз «DefezOnline» Андонда

Інтэрактыўны баскетбол (кібербаскетбол) - гэта сімуляцыя баскетбольных матчаў з удзелам жывых гульцоў і камандаў. Гэта віртуальная падзея, кампутарная мадэль жывога матча, што кіруецца рэальнымі людзьмі з мэтай выявіць каманду пераможца, не абмежаваную фізічнымі навыкамі ўдзельнікаў працэсу і іх месцам знаходжання.

У сезоне-2020/21 плануецца скарыстаць самы прафесійны фармат інтэрактыўнага баскетбола Pro-Am 5х5, дзе ў склад каманды ўваходзяць 7 гульцоў - пяць на віртуальным паркеце і двое запасных. Усе матчы будуць складацца іх чатырох чвэрцяў па 5 хвілін. Гульнявой платформай спаборніцтваў будзе гульнявая кансоль Sony Playstation 4. Гульнявым асяроддзем з'яўляецца сімулятар баскетбола — гульня NBA 2K21 ад кампаніі Visual Concept.

Дарэчы, сачыць за навінамі нашай кіберкаманды можна ў сацыяльных сетках у твітары, інстаграме, укантакце і стрымінгавых рэсурсах твіч і ютуб.