Даведаліся імёны суперніц у ЕўраКубку ФІБА



Сёння ў нямецкім Мюнхене адбылася жараб'ёўка ЕўраКубку ФІБА.

Жаночая каманда «Цмокі-Мінск» трапіла ў групу D разам з «Хатай ББ» (Турцыя), «Енісей» (Расія) і «Ружамберак» (Славакія).

Нагадаем, што 40 каманд-удзельніц падзелены на 10 груп у дзвюх канферэнцыях. З групы праходзяць далей 2 першых месцы і 4 лепшых трэціх.

Гульні пачнуцца ў кастрычніку 2019 года.