Дэбютны дабл-дабл Джордан



«Цмокі-Мінск» - «Гарызонт-2» - 97:39 (19-13. 33-7, 29-5, 16-14)
Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Хупер Джордан (22+11 пабораў), Ірына Венская (16+7 падбораў +9 перадач), Кацярына Рыбалка (15+7 падбораў +6 перадач).
«Гарызонт-2»: Паліна Друк (10), Аляксандра Шумейка (10).

Жаночая каманда «Цмокі-Мінск» здабыла разгромную перамогу ў матчы з моладзевай камандай «Гарызонта» - 97:39.

На старце сустрэчы маладая каманда спрабавала навязаць змаганне гаспадыням і нават ненадоўга вырвалася наперад. Але ўжо да канцоўкі чвэрці «Цмокі» завалодалі перавагай 19:13. А ў наступных двух адрэзках «Гарызонт» упёрся ў абарону суперніц і здолеў набраць толькі 12 ачкоў за 20 хвілін.  

У апошнім адрэзку «Цмокі» дазволілі сабе расслабіцца, што вылілася ў практычна роўную чвэрць. Але дэбютны дабл-дабл Хупер Джордан з 22 ачкоў і 11 падбораў, 16 ачкоў Ірыны Венскай, 15 ачкоў Кацярыны Рыбалка, 14 – Яны Макуцы і 11 – Паліны Касцюкавец дапамаглі камандзе здабыць разгромную перамогу.

Статыстыка матча