Дэрэк Кук едзе ў Маскву!



Амерыканскі форвард Дэрэк Кук прадставіць нашу каманду ў Матчы Усіх Зорак Адзінай Лігі ВТБ. Гулец возьме ўдзел у данк-кантэсце. Апроч яго за тытул «лепшага данкеру» пазмагаюцца Джон Браун III (УНІКС), Аляксандр Пецянёў («Автадор») іТаюс Бэтл («Енісей»).



Конкурс данкаў пройдзе перад пачаткам Матча Усіх Зорак на ВТБ Арэну. На першым этапе ў кожнага з удзельнікаў будзе па 2 спробы. У фінале конкурсу два лепшых данкера выканаюць яшчэ па 2 спробы. На выкананне кожнай спробы будзе адводзіцца па хвіліне.

Матч Усіх зорак Адзінай Лігі ВТБ пройдзе 14 лютага на ВТБ-арэне ў Маскве. Азнаёміцца са складамі камандаў можна азнаёміцца тут.

Адзіная Ліга ВТБ пакажа гульню ў прамым эфіры.