Дэрэк Кук на Матчы Зорак



Гулец «Цмокі-Мінск» Дэрэк Кук паўдзельнічаў у Матчы Ўсіх Зорак Адзінай Лігі ВТБ. Амерыканец спаборнічаў у конкурсе данкаў. У першай спробе Дэрэк задумаў выканаць складаны данк з адскокам мяча ад падлогі і шчыта, але не здолеў укласціся ў адведзеную хвіліну. Другая спроба атрымалася ўражальнай, але гэтага апынулася недастаткова для траплення ў фінал.

Таюс Бэтл выканаў усе 4 данкі на данк-кантэсце з першай спробы і стаў пераможцам конкурсу.



Фота: Ірына Сомава (Адзіная Ліга ВТБ)