Дэвон Садлер пакідае «Цмокі»



Амерыканскі абаронца Дэвон Садлер прыняў рышэнне пакінуць «Цмокі» па заканчэнні кантракта. Гулец працягне сваю прафесійную кар'еру ў яшчэ адным клубе Лігі ВТБ саратаўскім «Аўтадоры».

У бягучым сезоне Садлер правёў 22 матчы Адзінай Лігі ВТБ і ў сярэднім набіраў 15.3 ачка, 4.7 перадачы, 3 падборы і 0.7 перахопы за 28:48 хвіліны на пляцоўцы. У Кубку ФІБА-Еўропа яго сярэдняя статыстыка склала 11.3 ачка, 4.3 перадачы, 1.7 падборы і 1.3 перахопы. Апроч таго, Дэвон дапамог нашай камандзе заваяваць 11 у гісторыі чэмпіёнскі трафей і стаў MVP турніру.

Мы дзякуем Дэвону за 2 сезоны і жадаем поспеху ў новым клубе!