Ды Джэй Шэлтан пакідае клуб!



Ды Джэй Шэлтан і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» спыняюць супрацоўніцтва па пагадненні бакоў. Амерыканец працягне кар'еру ў турэцкім «Банвите».

У Адзінай Лізе ВТБ Шэлтан паспеў правесці 6 матчаў, у якіх набіраў у сярэднім 15.8 ачкі і 6.2 падбору. У Кубку ФІБА-Еўропа гулец выходзіў на пляцоўку ў 4 сустрэчах і скончыў турнір з 15.3 ачкамі і 8.0 падборамі.

Мы дзякуем Дзі Джэя за гульню і жадаем поспехаў у далейшай кар'еры!