Дзмітрый Калтуноў ўзначаліў рэзерв



Пасля прызначэння Расціслава Вергуна на пасаду галоўнага трэнера асноўнай каманды рэзерв ўзначаліў яго асістэнт Дзмітрый Калтуноў.

Дзмітрый Іванавіч далучыўся да трэнерскага штабу рэзервовага складу «Цмокі-Мінск» у мінулым сезоне. Дарэчы, у гэтым сезоне Дзмітрыю ўжо даводзілася выступаць у ролі галоўнага трэнера рэзерву, калі Расціслаў Вергун не змог паехаць на матчы нацыянальнай баскетбольнай лігі Літвы.

Адзначым таксама, што да працы ў «Цмоках» спецыяліст узначальваў каманду Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэту.

Сёння ж адбудзецца дэбют трэнера ў новай ролі ў нацыянальным першынстве: рэзерв сустрэнецца з нашай моладзевай камандай.