Другая перамога над «Вікторыяй»



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Вікторыя Гаспер (21+8 падбораў), Кацярына Карчэўская (16+5 падбораў).
«Вікторыя»: Яна Яхнавец (23+9 падбораў).

Ход сустрэчы
Андрэй Ваўлеў крайне прагматычна выбудоўвае сваю кадравую палітыку на паўфінальную серыю. Учора адпачывалі і прапускалі сустрэчу Вікторыя Гаспер і Шэнан МаКкалум, а сёння - Ала Мураўская, Даніэль Макрэй і Рэйчал Тэрыёт.

Гаспадыні, хоць і пачалі не так упэўнена, як учора, але ўсё ж даволі прадказальна выйгралі стартавую чвэрць. Аднак, у наступным адрэзку хэдлайнерамі сталі дзяўчыны з «Вікторыі». Падначаленыя Валянціны Навойчык адабараняліся і нядрэнна адпрацавалі ў фарбе пад шчытом «Цмокаў» і зраўнялі лік.

Але як і ў папярэдняй сустрэчы такі рывок адняў усе сілы ў маладой каманды. «Цмокі» разграмілі «Вікторыю» у другой палове сустрэчы (79:60) і зрабілі лік у серыі 2-0.

Статыстыка матчу