Другі групавы этап Кубка ФІБА



У другім групавым этапе Кубку ФІБА-Еўропа «Цмокі» сустрэнуцца з румынскімі «Клужам» і «Арадзя», а таксама ізраільскай «Ірані Нэс Зіона».

«Клуж» і «Ірані Нэс Цыона» сталі лідарамі сваіх груп, прытым апошняя каманда не прайграла ні адной гульні. Праўда, мяркуючы па сайце ФІБА, адна з перамог была тэхнічнай. Хатняя сустрэча «Ірані» з «Капфенберг булз» скончылася з лікам 20-0. «Арадзя» трапіла ў нашу груп з другога месца групы D.

У другім этапе каманды правядуць па 6 гульняў. У плэй-оф пройдуць па 2 мацнейшыя каманды з кожнай групы.

Першая гульня «Цмокаў» адбудзецца 11 снежня: мінчане адправяцца ў Ізраіль.

11.12 «Ірані» - «Цмокі-Мінск»
18.12 «Цмокі» - «Клуж»
08.01 «Арадзя» - «Цмокі»
22.01 «Цмокі» – «Ірані»
29.01 «Клуж» - «Цмокі»
05.02 «Цмокі» - «Арадзя»