Другі раўнд прэкваліфікацыі



У суботу мужчынская зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Расціслава Вергуна скончыла свой выступ у першым прэкваліфікацыйным раўндзе да Чэмпіянату Свету-2023. Беларусы здабылі 5 перамог у 6 матчах і прайшлі ў наступны этап. Апроч нашай каманды па выніках этапу туды трапілі каманды Партугаліі, Ісландыі і Славакі.

Да гэтых каманд далучылі яшчэ 8 калектываў, якія праваліліся ў кваліфікацыі Еўрабаскета-2022. Гэта Аўстрыя, Данія, Латвія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Румынія, Швецыя, Швейцарыя.

FIBA

12 краін-удзельніц будуць падзелены на 4 групы па 3 каманды. У вырашальны раўнд кваліфікацыі пройдуць па 2 самыя моцныя з кожнай групы. Гульні пройдуць у жніўні гэтага года. Даты лёсавання стануць вядомы крыху пазней.

Адзначым, што 24 краіны-ўдзельніцы Еўрабаскета-2022 гарантавалі сабе кваліфікацыйны раўнд у ліку 32 камандаў, з якіх толькі 12 адправяцца на Чэмпіянат Свету. Галоўны баскетбольны турнір упершыню ў гісторыі пройдзе не ў адной, а адразу ў трох краінах: Інданэзіі, Японіі і Філіпінах.

Фота: FIBA