Дысконтная праграма «Цмокі-Мінск»
(дысконтная праграма будзе папаўняцца на працягу ўсяго сезона)

1. Спарткомплекс БК «Цмокі-Мінск»
Мінск, вуліца Уральская, 3а; bc-tsmoki.by
Пры куплі сезоннага абанемента Вы атрымліваеце зніжкі на паслугі ў спарткомплексе "Цмокі-Мінск": наведванне саўны, басейна, трэнажорнай залы, аквааэробікі і фітнэс-трэніровак будзе каштаваць вам на 15% менш! А зніжка на фірмавую атрыбутыку клуба складзе 20% па карце "ФАН" і 10% - па картах "ЗАЎЗЯТАР", "АМАТАР", "СДЗЮШАР" і "VIP".

2. Фітнэс-клуб «Sportfamily»
Мінск, вуліца Ложынская, 14/1; вуліца М. Багдановіча, 134; sportfamily.by
SportFamily - гэта сетка фітнэс-клубаў. Кампанія прапануе паслугі трэнажорнай залы і кросфіту, таксама можна запісацца ў групы па фітнэс-аэробіцы і зумба-фітнэсу. Высокакваліфікаваныя інструктары дапамогуць вам прывесці сябе ў форму і падтрымваць яе. Добры настрой пры гэтым гарантуецца.
Для ўладальнікаў клубных картак "Цмокі-Мінск" на ўсе паслугі фітнэс-клубаў SportFamily дзейнічае зніжка 10%.

3. Цэнтр спартовай экіпіроўкі Adidas
Мінск, Рабочы завулак, 1; 4team.by

4. Сямейная цырульня «Undercut family hair club» 
Мінск, вуліца Радужная, 19; undercut.club
Клуб-цырульня Undercut – гэта месца, куды можна прыйсці ўсёй сям'ёй. Два асобных залы – для мужчын і для жанчын, а таксама дзіцячы куток з кніжкамі, гульнямі і размалёўкамі зробяць знаходжанне прыемным і цікавым кожнаму члену сям'і. У Undercut сабраны прафесійныя майстры, якія ўмеюць чуць кліента і робяць сваю працу на найвысокім узроўні.
Галоўная ідэя студыі – зрабіць якасны ўход за валасамі даступным кожнаму. Такі падыход дазваляе людзям займацца па-сапраўднаму важнымі рэчамі – марыць, будаваць планы і ўвасабляць іх у жыццё, а не прысвячаць час пошуку добрага цырульніка. Акуратная стрыжка і свежы манікюр кажуць пра павагу чалавека да сябе, натхняюць на новыя здзяйсненні і адважныя праекты. Часта стрыжка ў Undercut становіцца пачаткам новага жыцця.
Для ўладальнікаў абанементаў зніжка на паслугі ў Undercut складзе ад 10 да 20%.

5. Парк актыўнага адпачынку «0.67»
Мінскі р-н, 4 км ад МКАД па Слуцкай трасе; 067.by
«0.67» - гэта парк актыўнага адпачынку, які прапануе ўсім жадаючым адпачыць ад працы/навукі і пацешыцца з сябрамі. Вы можаце згуляць у пэйнтбол, лазер таг, страйкбол, праехацца на квадрацыкле ці паспрабаваць сябе ў скалалажанні. На ўсе паслугі «0.67» для ўладальнікаў клубных карт "Цмокі-Мінск" - зніжка ў 15%.

6. Кавярня «Surf Coffee»
Мінск, вуліца Кірава, 19.
Surf Coffee - гэта кавярня ў цэнтры Мінска. Яе галоўная функцыя - стварэнне непаўторнай атмасферы ўтульнасці з дапамогай смачнай кавы і клопату аб наведвальніках. Тут шануюць сяброўства з кожным госцем, тут нефармальнае становішча, тут высокая якасць напою. А для ўладальнікаў клубных карт "Цмокі-Мінск" Surf Coffee прапануе сваю клубную карту з прыемнымі бонусамі.

7. Станцыя тэхнічнага абслугоўвання «ТРЫМ-Н»
Мінск, праспект Машэрава, 15.
Праблемы з рухавіком? Стукае матор? Не працуюць індыкатары на панэлі аўтамабіля? Не раздумваючы звяртайцеся на СТА «ТРЫМ-Н» - выдатныя майстры ў момант вырашаць вашу праблему! А для ўладальнікаў клубных картак "Цмокі-Мінск" - зніжка ў 15%!

8. Цырульня «Gun BarberShop»
Мінск, вуліца К. Маркса, 21; gunbarbershop.by
Галоўнае адрозненне Gun — гэта дэмакратычны падыход і поўная адсутнасць пафасу. Барбершоп Gun не адчыняе для мінчукоў Амерыку, але значна спрашчае штодзённыя клопаты. Гэта традыцыйнае чыста мужчынскае месца, дзе мужчыны дзеляцца паміж сабой гісторыямі з жыцця ў брутальнай атмасферы.

9. Квэст-рум «Клаўстрафобія»
Мінск, вуліца Куйбышава, 22; minsk.claustrophobia.com
На 60 хвілін вы забудзецеся пра ўсё зывклае, атрымаўшы ўнікальныя адчуванні. А пасля будзеце доўга ўспамінаць пра перажытае і захочаце распавесці пра гэта ўсё сваім сябрам.

10. Квяточная анлайн-крама «Bloom.by»
bloom.by
Bloom.by - самая буйная інтэрнэт-крама у Беларусі. Вы будзеце здзіўлены якасцю працы нашага партнёра, прыгажосцю кветак ды хуткасцю дастаўкі! 
Для ўладальнікаў клубных картак "Цмокі-Мінск" на ўсе паслугі крамы Bloom.by дзейнічае зніжка 20%.

11. Дзіцяча-забаўляльны цэнтр «Карамелька»
caramelka.by
У "Карамельцы", кропкі якога знаходзяцца ў ArenaCity і Galileo, вы можаце пакінуць сваіх дзяцей забаўляцца ў дзіцячым лабірынце, на батуце ці на гульнявых аўтаматах.

Спонсары і партнёры