Дзяўчыны не прайграюць у рэгулярцы



Самыя рэзультатыўныя
 «Цмокі-Мінск»: Ала Мураўская (16), Даніэль Макрэй (16), Рэйчал Тэрыёт (15).
«Гарызонт»: Ганна Брыч (17), Алена Голубева (12).

Ход гульні
Андрэй Ваўлеў унёс невялікія карэктывы ў стартавую пяцёрку і на пляцоўцы з першых хвілін з'явіліся Макрэй, Мураўская, Тэрыёт, Сцяпанава і Рыбалка. Дзяўчыны нядрэнна пачалі і адарваліся ад «Гарызонту» на 5 ачкоў ужо пасля першай дзесяціхвілінкі.

Ключавым стаў адрэзак пасля вялікага перапынку, калі «Гарызонт» не змог прабіць абарону гаспадынь і набраў толькі 9 ачкоў за 10 хвілін. Пройгрыш «Цмокамі» 3 ачкоў у апошнім адрэзку ніяк не паўплываў на выніковы лік - 84:60 (19-14, 25-22, 28-9, 12-15).

«Цмокі» сканчаюць рэгулярку на першым месцы.

Лічба
14 – менавіта столькі перамог запар здабыла наша каманда ў бягучым розыгрышы.

Статыстыка матчу