Дзяўчыны працягваюць перамагаць



Жаночая каманда «Цмокі-Мінск»  здабыла перамогу ў першым матчы другога этапу рэгуляркі. Нашы дзяўчыны былімацней прадстаўніц гарадзенскай «Вікторыі» - 75:59 (35-7, 16-15, 17-12, 7-25).

Cамай рэзультатыўнай у складзе нашай каманды стала Кацярына Рыбалка - 21 ачко. У Анастасіі Сушчык 12 ачкоў. Адзначым таксама, што Андрэй Ваўлеў праводзіў гэту сустрэчу без лідараў каманды: Гаспер, Мураўская, Тэрыёт і Макрэй адсутнічалі ў заяўцы на гульню.

Наступны матч для нашай каманды пройдзе 7 лютага супраць «Гарызонту». Гульня пачнецца ў 17.30 у спарткомплексе суперніка.