Дзяўчыны не сустрэлі супраціву ў Брэсце



«ЦАР Вікторыя» - «Цмокі-Мінск» (6-27, 17-19, 17-17, 8-21)
Самыя рэзультатыўныя:
«ЦАР Вікторыя»: Дар'я Парасюк (13+7 падбораў), Марыя Рафаілавіч (13+5 перахопаў),
«Цмокі-Мінск»: Джордан Хупер (22+13 падбораў+3 перадачы +6 перахопаў), Кацярына Рыбалка (15+9 падбораў+4 перадачы)

Падапечныя Андрэя Ваўлева здабылі чарговую разгромную перамогу. Навічок каманды Джордан Купер правяла на пляцоўцы амаль 33 хвілін і дапамагла сваёй камандзе дабл-даблам з 22 ачкоў і 13 падбораў, здзейсніўшы пры гэтым 6 перахопаў. Аднаго падбору не хапіла для «дабла» Кацярыне Рыбалке. На яе ліку 15 ачкоў і 9 падбораў.

Заклад для выніковай перамогі нашы дзяўчыны заклалі яшчэ ў стартавым адрэзку, здзейсніўшы рывок 19-2. Брэст здолеў толькі тройчы за першыя дзесяць хвілін трапіць у кош суперніц.

Затое ў наступных дзвюх дзесяціхвілінках гаспадыні змаглі навязаць змаганне і дазволіць Мінску забраць бонусам толькі 2 пункты. Але выйграны падбор, добры рух мяча і перавага ў росце ў фарбе зрабілі сваю справу. Мінчанкі выйгралі апошні адрэзак і ўвезлі з Брэста перамогу.

Статыстыка матча