Дзяўчыны пачынаюць плэй-оф з разгромнай перамогі



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Ганна Лапо (16+5 падбораў), Кацярына Рыбалка (13+9 падбораў), Ксенія Вабішчэвіч (16+5 падбораў +5 асістаў +4 перахопы).
РДВАР: Уладзіслава Кушнер (12+5 падбораў), Яна Захарэвіч (7).

Ход гульні
Ў першым матчы 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі жаночая каманда «Цмокі-Мінск» сустракалася самай малодшай камандай турніру, што прадстаўляе РДВАР. Андрэй Ваўлеў пачаў гульню мацнейшай пяцёркай, аднак большую частку сустрэчы на пляцоўцы правялі маладыя гульцы «Цмокаў». Так, Ксенія Вабішчэвіч была на пляцоўцы амаль 25 хвілін, за якія адзначылася 16 ачкамі, 12 з якіх былі набраны з трохачковай лініі.

У цэлым, наша каманда была мацнейшай ува ўсіх чатырох адрэзках сустрэчы, толькі аднойчы дазволіўшы суперніцам набраць двухзначную колькасць ачкоў - 96:34 (23-8, 22-12, 26-8, 25-6).

Лічба
39 ачкоў набрала наша каманда пасля страт суперніц.

Статыстыка матчу