Дзяўчыны ў адсутнасці лідараў упэўнена перамагаюць «Вікторыю»



Самыя рэзультатыўныя
«Вікторыя»: Ірына Дзячэк (17).
«Цмокі-Мінск»: Шэнан Маккалум (24+6 падбораў), Ірына Венская (13).
 
Ход гульні
У Гродна мінская каманда адправілася без асноўных гульцоў стартавай пяцёркі: Ала Мураўская, Вікторыя Гаспер, Даніэль Макрэй і Рэйчал Тэрыёт прапускалі сустрэчу. З першых хвілін на пляцоўцы з'явіліся Аляксандра Шаўчэнка, Ганна Лапо, Яўгенія Сцяпанава, Шэнан Маккалум і Анастасія Сушчык.

Гарадзенкі скарысталіся сітуацыяй па максіму, захапіўшы лідарства ў першай чвэрці. Праўда, ужо ў наступнай гаспадынь чакала «расплата» - спачатку 12 ачкоў ім накідала амерыканка, а потым яшчэ 7 Ірына Венская, якая змяніла яе. Астатнія дзяўчыны таксама не адставалі, набраўшы, у выніку, 28 ачкоў за чвэрць і дазволіўшы суперніку адзначыцца толькі 6. Катастрафічнае становішча спраў для «Вікторыі» працягнулася і ў трэцяй дзесяціхвілінкі, якая скончылася такім жа лікам 6-28.

У апошняй чвэрці, маючы значную перавагу, Андрэй Ваўлеў працягнуў праглядаць моладзь і на пляцоўцы з'явіліся Таццяна Ярмоліч, Карына Балдуева і Яна Макуца. Дзяўчыны памыляліся трохі больш за старэйшых «калег» і дазволілі суперніцам скараціць адставанне, але ўсё адно увезлі з Гродна 2 ачкі – 90:66.

Лічба
39 – максімальная перавага нашай каманды ў гэтай гульні.

Статыстыка матчу