Дзяўчыны ў Фінале Чатырох



Самыя рэзультатыўныя:
Адэра Чыдом - 17 ачкоў
Ала Мураўская - 15 ачкоў, 6 падбораў і 6 асістаў
Рэйчал Тэрыёт - 10 ачкоў і 2 асісты

Падапечныя Андрэя Ваўлева здабылі ўпэўненую перамогу над «Нікай» - 70:59. Дзяўчыны гарантавалі сабе ўдзел у Фінале Чатырох Еўрапейскай баскетбольнай лігі.

Дэбют сустрэчы атрымаўся безвыніковым. Хоць абодва супернікі аддавалі перавагу гульні ў хуткі баскетбол, але спраўляцца з уласным тэмпам у дзяўчын не атрымвалася. Праз 3.5 хвіліны гульнявога часу «Цмокі» нарэшце знайшлі сваю гульню і адразу зрабілі спурт 7-0. Мінчанкі былі больш паспяховымі з фарбы, але Ала Мураўская і Ксенія Вабішчэвіч па разе з перыметра трапілі. Пры гэтым амаль ідэальная абарона «Цмокаў» дазволіла суперніцам набраць толькі 11 ачкоў за 20 хвілін - катастрафічны паказнік для чвэрцьфіналісту турніру. Да вялікага перапынку перавага нашай каманды была «+27».

Пасля паўзы «Цмокі» працягнулі нарошчваць перавагу. Спачатку Рэйчал Тэрыёт трапіла з дугі, а потым двойчы Ала Мураўская. Усё ішло да разгромнай перамогі гаспадынь.

Але трэнерскі штаб разгрому аддаў перавагу даць больш за гульнявой практыцы гульцам лаўкі. Так, у апошнім адрэзку на пляцоўцы з'явіліся Ірына Венская, Яўгенія Сцяпанава, Яна Макуца і Аляксандра Шаўчэнкі. «Ніка» скарысталася сітуацыяй, каб захаваць твар перад заўзятарамі. Аднак, ад другой паразы ад мінчанак яны не выратаваліся - 59:70.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Андрэй Ваўлеў:
Калі казаць пра гульню, то лік вы бачыце на табло. Мы падышлі да гэтай гульні з тым фактам, што ў нас амаль палова каманды перахварэла і доўга не трэнеравалася. Таму гледачы маглі звярнуць увагу на хуткую ратацыю сёння: 2 хвіліны і замена. У нас шмат што атрымалася, а супернік, у сілу свайго шчыльнага графіка, праваліў пачатак, што вызначыла для іх вынік.

«Цмокі-Мінск» адпраўляюцца ў Фінал Чатырох, дзе іх ужо чакаюць «Жабіны Брно», якія працягваюць сваю бяспройгрышную серыю на турніры.

Статыстыка матча