Адзіная ліга ВТБ. ВЭФ



ВЭФ (Рыга, Латвія)
Год заснавання: 1958
Колеры клуба: чорны, белы
Галоўны трэнер: Яніс Гайліціс
Сайт: vefriga.com
Дасягненні: 5-разовы чэмпіён Латвіі (2011, 2012, 2013, 2015, 2017), 4-разовы сярэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (2010, 2014, 2016, 2018), 3-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату СССР (1960, 1966, 1991), бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст чэмпіянату Латвіі (2008, 2009)

VEF

ВЭФ — латвійскі мужчынскі баскетбольны клуб з Рыгі, заснаваны ў 1958 годзе пад заступніцтвам «ГЭЗ» — дзяржаўнага электратэхнічнага завода (у перакладзе з латышскага «VEF»). Каманда тройчы рабілася ўладальнікам бронзавых медалёў чэмпіянату СССР і з'яўлялася асноўным клубам Латвіі, але ў перабудоўчыя часы змушана была спыніць сваё існаванне.  

Адраджэнне рыжанаў здарылася толькі ў 2007 годзе. З той пары каманда 5 разоў рабілася чэмпіёнам Латвіі і 4 разы саступала ў фінале. У тым ліку і летась. З 2009 г. па 2014 гг. латышы нязменна выступалі на міжнароднай арэне (пераважна ў Кубку ФІБА), двойчы паспрабаваўшы прабіцца ў Еўралігу праз кваліфікацыйны раўнд, але абодва разы няўдала.

Адным з самых паспяховых для рыжанаў стаў сезон-2016/17: ВЭФ выйшаў у плэй-оф Лігі ВТБ, фінішаваўшы на 7-м месцы рэгуляркі. Да гэтага рыжане даходзілі да вырашальнай стадыіі турніру толькі аднойчы (у 2013 г.). Праўда, у чвэрцьфінале падначаленыя Яніса Гайліціса не змаглі выйграць хоць адну гульню у піцерскага «Зеніту».

На ўнутранай арэне нашы супернікі ў 2-х матчах паўфіналу разабраліся з чэмпіёнам «Валміерай», а ў фінальнай серыі чэмпіянату Латвіі не аддалі ніводнага матчу прынцыповаму суперніку «Вентспілсу», у 5-ы раз на гісторыі заваяваўшы залатыя медалі.

Пайшлі: Ілля Громаўс, Каспарс Берзіньш, Каспарс Вецваргас, Арнольдс Хелманіс, Арнас Лабуцкас, Алекс Перэз, Пол Картэр і Кен Браўн.
Прыйшлі: Стыў Зак, Бадэн Яксэн, Эндру Эндрус, Джабрыль Дурэм, Люк Осцім, Вінсэнт Консіл, Андрэйс Гражуліс, Арцёмс Буцянкаўс, Робертс Стумбрыс, Артурс Аўсейс, Эдуардс Хазнэрс.

У міжсезонне ВЭФ захаваў трэнерскі штаб на чале з Янісам Гайліцісам і 5 мясцовых гульцоў: Марэкса Мейерыса, Крыстапса Янічэнакса, Арціса Атэ, Клаўса Каварса і Андрыса Містэрса. На іх месца прыйшло 8 навічкоў, у тым ліку і латвійскі форвард Андрэйс Гражуліс. Дарэчы, Гражуліс перайшоў з іншага клуба лігі  - «Пармы» - і адразу стаў адным з лідараў каманды.

У лістападзе рыжане прынялі рашэнне расстацца з Осцінам, Буцянкаўсам і Консілам.

На бягучы момант у нашага суперніка 2 перамогі ў Адзінай Лізе ВТБ: над эстонскім «Калевам» і саратаўскім «Аўтадорам». У латвійска-эстонскім чэмпіянаце справы у каманды ідуць лепей: у 9 матчах з 10 рыжане святкавалі перамогу.

Матч «Цмокі» - ВЭФ пройдзе 8 снежня на Falcon Club Арэне і пачнецца ў 17.30. Квіткі можна набыць на сайце ticketpro.by і ў касе арэны перад гульнёй. Прамая трансляцыя будзе арганізавана на сайце Лігі.