Едзем у Балгарыю



Арганізатары Лігі Чэмпіёнаў вызначыліся з месцам і датамі правядзення кваліфікацыйных раўндаў. Нагадаем, што ў звязку з эпідэміялагічным становішчам у свеце, было прынята рашэнне змяніць фармат розыгрышу.

Група A і група B правядуць сустрэчы на Кіпры, а група C і група D (у якой знаходзяцца «Цмокі») згуляюць у Балгарыі. Так званыя паўфінальныя матчы ў нашай групе пройдуць 22 верасня. Розыгрыш пуцёўкі ў групавы этап – 24.

Усе сустрэчы будуць праходзіць без гледачоў.