Выхаванец «Цмокаў» Максім Салаш - уладальнік міжкантынентальнага кубка!



Беларускі форвард Максім Салаш, які ў снежні перабраўся з «Цмокі-Мінск» у іспанскі «Сан Пабла Бургас», у суботу стаў уладальнікам прэстыжнага трафея. Разам са сваёй камандай, перайграўшы аргенцінскі «Кімсу» з лікам 82:73, заваяваў міжкантынентальны кубак. Мы звязалі з Максам і вось што ён распавёў.

Salash

«У новай камандзе я хутка адаптаваўся: тут вельмі дружны калектыў, клуб як адна сям'я. І прынялі мяне цёпла. Дый іспанскую мову я ўспомніў даволі хутка. Апынулася, што я не моцна яе забыўся.

У іспанцаў ёсць традыцыя: калі гулец з іх дзіцячай школы дэбютуе ў першай камандзе яго стрыгуць гульцы каманды. Прытым яны робяць яму якую смешную стрыжку, вы маглі нядаўна бачыць такі рытуал у іх у сацсетках. Для мяне ж ніякіх выпрабаванняў не было. І я гэтаму вельмі рады.

Salash

Вядома, давер, які я атрымліваў ад трэнераў у «Цмоках» згуляў вельмі важную ролю ў маёй кар'еры. Менавіта ў Мінску я змог замацавацца як асноўны гулец каманды і атрымаў неацэнны досвед.

Нягледзячы на тое, што я ўжо не ў Беларусі, працягваю сачыць за кожнай гульнёй каманды. А калі ёсць магчымасць, то абавязкова гляджу. Вядома, размаўляю з гульцамі. А мая мама працягвае хадзіць на гульні. «Цмокі» для мяне родны клуб, і я заўсёды буду за ім сачыць.

У «Бургасе» мая роля пакуль не такая значная. Але мы пагаварылі з трэнерам, і ён сказаў, што гэта працяглы працэс, трэба набірацца цярплівасці і рупліва працаваць. Трэба разумець, што працэс трэнераванняў (у цэлым!) падобен ува ўсіх прафесійных камандах. Ёсць, вядома, невялікія адрозненні і дэталі, але нечага новага вам не адкрыюць. Трэба проста працаваць.

Burgos

Мой новы трэнер таксама вельмі эмацыйны. Пэўна што, як большасць іспанцаў. Ён патрабуе ад цябе энергію і аддачу на 100 адсоткаў. Што да маёй пазіцыі на паркеце, то тут нічога не памянялася: граю 4 нумара часам атрымваю час і на пазіцыі 5.

У Іспаніі вельмі цяпер усё строга, амаль усё зачынена. Вельмі шмат правілаў, якія трэба выконваць. Добра, што вольнага часу не так шмат: трэнераванні і выезды. Але калі з'яўляецца вольны час, то надаю яго навучанню і камунікаванню з сям'ёй.

Salash

Да прыезду ў Бургас я не ведаў, што мы будзем граць міжкантынентальны кубак. Тут усе вельмі чакалі гэты фінал. У Аргенціну з намі паляцелі супрацоўнікі офіса, каб падтрымаць. Для мяне гэта таксама было першае падарожжа ў гэту Паўднёва-Амерыканскую краіну. Ці ёсць розніца, якой кубак выйграваць? Не, кожная перамога вельмі важная і прыемная».

Фото: facebook San Pablo Burgos