«Енісей». Прэв'ю да матчу



«Енісей» - самы ўсходні клуб Адзінай Лігі ВТБ, заснаваны ў 1981 годзе. Доўгі час каманда выступала ў ніжэйшых лігах, а адзіным вялікім дасягненнем таго часу прынята лічыць перамогу ў Кубку СССР 1988 году для каманд Сібіры і Далёкага Усходу. У Лізе ВТБ каманда выступае з сезону 2011/12. За гэты час яна двойчы трапляла ў плэй-оф турніру.

У міжсезонне кіраўніцтва краснаярскага клубу вырашылася на змену трэнера – замест Алега Акулава каманду ўзначаліў 52-гадовы харвацкі спецыяліст Дражэн Анзулавіч, апошнім месцам працы якога была зборная Харватыі. За гэтым рушылі ўслед і кадравыя змены ў складзе: кантракты падоўжылі толькі з 6 гульцамі.

З «Усходу-65» (Суперліга 1) у Краснаярск прыйшоў Аляксандр Гудумак, з фарм-каманды «Зеніту» - Ілля Усольцаў. З жэнеўскіх «Львоў» вярнуўся Ілля Папоў. Серб Нікола Рэбіч у свой час 4 сезоны правёў за «Црвену Звезду», а ў мінулым годзе гуляў за «Морнар Бар». Яшчэ адзін балканец Таміслаў Зубчыч нядаўна выступаў у баснійскім першым дывізіёне за «Ігаке Аляксандравач».

Ёсць у складзе «Енісея» і 4 амерыканцы: Гарлан Грын летась падпісаў кантракт з «Пеліканамі», але ўжо ў лістападзе 2018 году перайшоў у «Хімкі». Яшчэ адзін гулец з досведам у камандах самай моцнай лігі свету – абаронца Дарыюс Морыс. Дэвіан Бэры перабраўся ў Расію з грэчаскага «Паніоніасу», а Дасцін Хог – з італьянскага «Трэнту».

Ну і крыху лічбаў. Самым рэзультатыўным гульцом краснаярцаў з'яўляецца Таміслаў Зубчыч, які набірае 16.6 пунктаў за 30 хвілін на пляцоўцы. «Каралём» падбораў з'яўляецца Дасцін Хог – 7.8. у сярэднім за гульню. Лепшы «асістэнт» - Дарыюс Морыс з 4.8 рэзультатыўнымі перадачамі.

У актыве Краснаярска перамогі над ЦСКА, «Пармай» і «Аўтадорам». А вось «Хімкі» і «Зеніт» апынуліся мацнейшымі за «Енісей». Цяпер каманда Дражэна Анзулавіча ідзе на 6 месцы ў турнірнай табліцы.

Букмекерская кампанія Maxline прадстаўляе лінію для ставак на ўсе матчы нашай каманды.

Нагадаем, што беларуская букмекерская кампанія з'яўляецца нашым афіцыйным бэцінг-партнёрам.