Еўрапейская жаночая баскетбольная ліга прадставіла расклад на сезон



Еўрапейская жаночая баскетбольная ліга анансавала расклад на сезон 2019/20.

У гэтым годзе ў турніры возьме ўдзел 16 каманд з 9 краін. Беларусь у турніры будзе прадстаўлена трыма: «Цмокі-Мінск», «Алімпія» і «Гарызонт».  Удзельнікі падзелены на 2 групы. У групу А трапілі каманда ЛССС з Ліепая, «Жабіны Брно», славацкія «Пьешцянскія чайкі», «Дынама Масква», «Орандж Лаян» з Галандыі, «Гарызонт», венгерскія «ПІНКК Печы 424» і «Ніка Сывтывкар». Групу B сфармавалі «Цмокі», «Растоў-Дон», «Алімпія», «Янг Энджэлс Кошыцэ», «СБС Астрава», «Кібіркшціс Вільнюс, «Новасібірск Дынама» і «Астана Тайгерс»

Першы этап для «Цмокаў» пачнецца 10 кастрычніка ў Кошыцэ.

1 Этап
10-13.10 Кошыцэ, Славакія
«Цмокі-Мінск», «Янг Энджэлс Кошыцэ», «Астана Тайгерс», «СБС Астрава»

2 Этап
06-08.12 Гродна, Беларусь
«Цмокі-Мінск», «Алімпія», «Астана Тайгерс», «Кібіркшціс Вільнюс»

3 Этап
17-19.01 Новасібірск, Расія
«Цмокі-Мінск», «Растоў-Дон», «Астана Тайгерс», «Новасібірск Дынама»

Плэй-оф адбудзецца з 20.01 па 01.03.2020. Фінал чатырох 21 і 22 сакавіка. Больш дэталёва з раскладам усяго турніру можна азнаёміцца на сайце EЖБЛ.