Фінал ЕЖБЛ часова адменены



Урад Чэшскай Рэспублікі забараніў усе публічныя мерапрыемствы, а Чэшская федэрацыя баскетболу часова прыпыніла ўсе спаборніцтвы. У звязку з гэтым кіраўніцтва Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі прыняло рашэнне скасаваць Фінал Чатырох на нявызначаны тэрмін.

Ліга працягне сачыць за сітуацыяй і ацэніць варыянты працягу спаборніцтваў у бліжэйшай будучыні.