Ганна Лапо пакідае «Цмокі»



Ганна Лапо пакідае жаночую каманду па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта. Форвард працягне кар'еру ў Літве.

Ганна правяла ў складзе «Цмокаў» 3 сезоны, заваяваўшы чэмпіёнскія тытулы і Кубкі краіны. Статыстыка Лапо ў нацыянальным чэмпіянаце: 27 гульняў, 6.2 ачкі, 4.1 падборы, 0.9 асісту.

Мы дзякуем Ганне за час у «Цмоках» і жадаем поспехаў у кар'еры!