Гарачы снежань у СДзЮШАР



Нашу дзіцячую спартовую школу чакае цікавы і няпросты снежань. СДзЮШАР «Цмокі-Мінск» правядзе адразу 5 міжнародных дзіцячых турніраў за 3 тыдні. І першы, на прызы алімпійскага чэмпіёна Івана Іванавіча Едэшка, пачнецца ўжо заўтра 29 лістапада. У ім возьмуць удзел хлопцы 2007 года нараджэння.

З 3 па 5 снежня пройдзе «Снежны Cup» для хлапчукоў 2005 году. З 6 па 8 – турнір памяці Іваноўскага Аляксандра Пятровіча для дзяўчын 2005 году. З 9 па 11 – «SnowBall Cup» для юнакоў 2010 году. Зачыніць турнірны снежань McDonald’s Cup для юнакоў 2006 года нараджэння.

Дырэктар спартовай дзіцяча-юнацкай школы Пётр Івашкоў:
«У нас наперадзе складаны час, бо арганізаваць такую колькасць турніраў у такі кароткі тэрмін – задача не з простых. Але мы хацелі перад навагоднімі святамі падарыць як мага большай колькасці хлопцаў і дзяўчат такую магчымасць.

Дзіцячыя турніры – гэта не толькі пра радасці перамог і слязы параз. Гэта новыя знаёмствы і добры цімбілдынг для каманд з іншых краін. Мы чакаем каманды з Польшчы, Украіны, Латвіі, Літвы, Расіі і Грузіі.

У нас ужо вялікі досвед у правядзенні такіх мерапрыемстваў, так што ўпэўнены, мы зробім усё на высокім узроўні. А пакуль я жадаю добрага снежня і арганізатарам, і ўдзельнікам!»

Сачыць за турнірамі можна ў групе VK нашай дзіцячай школы.