Гродна ўзяў рэванш



У адрозненні ад учорашняй сустрэчы сённяшні матч паміж «Цмокамі» і «Гродна-93» пачаўся роўнай гульнёй. Так, гаспадары, дзякуючы 4 ачкам Андрэя Стаброўскага, апынуліся ледзь наперадзе па заканчэнні 10 хвілін, але гэтага было недастаткова.

Мінчане выпусцілі хісткую перавагу ўжо ў трэцім гульнявым адрэзку: адбіўся прайграны падбор і безвыніковыя кідкі з далёкай дыстанцыі.

І ўсё ж «Цмокі» маглі зачапіцца за авертайм на апошніх секундах сустрэчы. Андрэй Рагазенка за 8 секунд дакладна кінуў з-за дугі і зраўняў лік у гэтай сустрэчы. Аляксандр Цішчанка паспрабаваў паўтарыць гэты «фокус» для сваёй каманды, але быў не такі дакладны. Але зноў умяшаўся прайграны падбор: Андрэй Навойчык спрацаваў пад нашым кошам і прынёс пераможныя 2 ачкі для сваёй каманды – 71:69.

Андрэй Рагазенка адзначыўся 21 ачком і 5 падборамі. У Яўгена Белянкова 12 ачкоў, 7 падбораў і 6 асістаў, у Кірыла Чумакова дабл-дабл з 11 ачкоў і 11 падбораў.

Такім чынам, лік у серыі становіцца 1-1 і наступныя выходныя рэзервовы склад правядзе ў Гродна.

Статыстыка матчу