І зноў «Балкан»



Сёння ў жэнеўскай штаб-кватэры Лігі Чэмпіёнаў вызначыўся лёс усіх 44 удзельнікаў. Па выніках жараб'ёўкі наша каманда 15 верасня адправіцца ў балгарскі Боцеўград да мясцовага «Балкану». Другая гульня адбудзецца 18 верасня дома.

У выпадку паспяховага завяршэння 1 кваліфікацыйнага раўнда мы трапляем на пераможцу пары «Лондан Лайнс» - «Нептунас». Першая гульня адбудзецца 22 верасня, а зваротная - 25.

Самая моцная каманда адправіцца ў групавы этап, дзе яе будуць чакаць АЕК, «Хапоэль» Халон, «Брозу» Бамберг, «РЭТАБэт Більбаа», «Форцітуда» Балоння, «Пінар Каршыяка» ды «Шале». Старт рэгулярнага сезону запланаваны на 13 кастрычніка.