Іван Аладка працягне кар'еру ў Літве



Гулец рэзервовай каманды «Цмокі-Мінск» Іван Аладка пераходзіць у літоўскі «Мажэйкяй».

Абаронца правёў два яркія сезоны ў складзе «Цмокаў», за якія паспеў стаць уладальнікам золата і бронзы чэмпіянату краіны, срэбра міжнароднага студэнцкага турніру і Кубку Беларусі.

Мы жадаем Івану далейшых поспехаў у яго прафесійнай кар'еры.