Кацярына Рыбалка застаецца ў камандзе Андрэя Ваўлева



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і абаронца Кацярына Рыбалка працягваюць супрацу.

Для Кацярыны будучы сезон стане 5 у форме нашай каманды. Абаронца, магчыма, самы прагрэсуючы гулец: прыйшла ў каманду Андрэя Ваўлева адразу пасля РГУОРа і здолела заваяваць права выходзіць у стартавай пяцёрцы. А ў чэмпіянаце краіны абаронца часта была ключавым гульцом. Сярэднія паказнікі Кацярыны па турнірах выглядаюць так:

Еўракубак – 7 гульняў, 16.5 хвілін, 2.9 ачка, 2.3 падборы, 0.6 асіста
ЕЖБЛ – 9 гульняў, 24.54 хвіліны, 5.4 ачка, 3.8 падборы, 1.2 перадачы
Чэмпіянат Беларусі – 24 гульні, 27.27 хвілін, 13 ачкоў, 8 падбораў, 3.2 асіста

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Андрэй Ваўлеў:
«Рад, што Каця застаецца з намі. Гэта той гулец, які прагрэсуе ад сезону да сезону. Веру, што гэты працэс працягнецца і далей».