Калядныя цуды



На пярэдадні калядных святаў трэнер асноўнай каманды «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун разам з гульцом Андрэем Рагазенкам наведалі магілёўскую спецшколу зачыненага тыпу. Гэта нязвыклая ўстанова, дзе вучацца хлапчукі, якія здзейснілі ў сваім жыцці правіны.

Зорныя госці - нячастая з'ява для школы, таму прадстаўнікоў «Цмокаў» тут чакалі асабліва. Расціслаў Вяргун расказаў хлопцам пра клуб і сваю гісторыю станаўлення ў якасці трэнера каманды і зараз ужо нацыянальнай зборнай. Даведаліся хлопцы і пра пападанне Андрэя ў вялікі баскетбол. Затым галоўны трэнер зладзіў невялікую гульню: ён задаваў пытанні, а тыя, хто правільна на іх адказваў – атрымлівалі памятныя прызы ад клубу і мячы з аўтографамі гульцоў «Цмокі-Мінск».

Tsmoki

Tsmoki

У адказ выхаванцы паказалі вялікую навагоднюю касцюмаваную імпрэзу:



Андрэй Рагазенка:
«Вядома, гэта было не самае простае падарожжа. Усё-такі сюды трапляюць хлапчукі не ад добрага жыцця. Вельмі хочацца, каб наш прыезд натхніў іх пры вяртанні ў звычайнае жыццё не паўтараць свае памылкі. Каб яны выраслі добрымі людзьмі, прыходзілі на нашы матчы, а гэты кавалачак свайго жыцця ўспаміналі толькі як урок «як рабіць не трэба».