Кампанія Parimatch стала партнёрам «Цмокаў»



У рамках пагаднення Parimatch становіцца эксклюзіўным бэцінг-партнёрам «Цмокi-Мiнск» у сезоне 2020/21. Лагатып Parimatch будзе нанесены на афіцыйныя камплекты хатняй і гасцёўні гульнявых формаў для ўдзелу ў Адзінай Лізе ВТБ, і шырока прадстаўлены на арэнах і ў Digital-прасторы клуба.

PM

Дзякуючы таму, што ўпершыню ў гісторыі нацыянальнага баскетбола «Цмокi» выйшлі ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў, лідэр беларускага бэцінга зможа інтэграваць сваю прысутнасць у еўрапейскі баскетбол.

Parimatch - найбуйнейшая букмекерская сетка ў Беларусі, заснаваная ў 1993 годзе, набыла папулярнасць, давер і заслужаны аўтарытэт у тысяч аматараў букмекерскай гульні.

PM

- "Цмокi-Мiнск" - лідэр беларускага баскетбола і самы амбіцыйны яго прадстаўнік. У клубе не толькі прафесійна імкнуцца да дасягненняў, але і клапоцяцца пра ролю, якую баскетбол гуляе ў беларускім спорце. "Цмокi" ўмеюць ствараць якаснае шоў, гэта дазваляе павышаць узровень нашага чэмпіянату і ўдзельнічаць у праектах, якія аб'ядноўваюць самыя моцныя баскетбольныя клубы Усходняй Еўропы. Спадзяемся, наша партнёрства будзе спрыяць развіццю, - пракаментаваў камерцыйны дырэктар Parimatch Belarus Міхаіл Герасімовіч.

PM

- Parimatch - міжнародны холдынг, чый брэнд добра вядомы на спартыўным рынку. Прыемна, што ўдзел нашай каманды ў Лізе Чэмпіёнаў прыцягнула да сябе ўвагу такой кампаніі. Гэта падкрэслівае, што клуб цікавы не толькі з гульнявога пункту гледжання, але і з маркетынгава. Ўпэўненыя, што наша партнёрства стане эфектыўным і ўзаемавыгадным, - адзначыў старшыня клуба "Цмокi-Мiнск" Юрый Шакола.