Кантрольныя матчы ў дзяўчын



Наша жаночая каманда пасля збору ў Лідзе адправілася ў Латвію, дзе правяла кантрольныя матчы з мясцовымі чэмпіёнкамі ТТТ Рыгай. Як заўсёды, задача такіх сустрэч – паглядзець на ўсіх гульцоў у справе і найграць новыя трэнерскія камбінацыі.

Падапечныя Андрэя Ваўлева трошкі паспяховей правялі першую сустрэчу з рыжанкамі саступіўшы толькі 6 ачкоў – 68:74. Самымі рэзультатыўнымі ў складзе нашай каманды сталі Адэра Чыдом – 17 ачкоў і 4 падборы; Вікторыя Гаспер – 13 ачкоў і 5 падбораў; Рэйчал Тэрыёт – 12 ачкоў, 5 падбораў і 3 асісты.


А вось другая сустрэча далася мінчанкам складаней – 59:73. Лепшымі ў складзе «Цмокаў» былі Адэра Чыдом – 14 ачкоў і 6 падбораў; Вікторыя Гаспер – 10 ачкоў і 6 падбораў; Ала Мураўская – 8 ачкоў і 7 падбораў.


Што ж, кантрольныя сустрэчы на тое і такія, каб памыляцца і рабіць працу над сваімі пымылкаміі. Мінчанак чакаюць яшчэ некалькі сустрэч і невялікі турнір у Любліне, які пройдзе з 13 па 15 верасня. Потым дзяўчыны вярнуцца ў Мінск.