Кірыл Чумакоў пакідае клуб



Кірыл Чумакоў пакідае «Цмокі-Мінск». Форвард правёў у складзе рэзерву 2 сезоны і дапамог сваёй камандзе выйграць золата і бронзу чэмпіянату краіны, Кубак Беларусі і срэбра студэнцкага чэмпіянату.

У чэмпіянаце Беларусі гулец праводзіў у сярэднім каля 25 хвілін на пляцоўцы, за якія адзначаўся 7.0 ачкамі, 5.8 падборамі, 2.0 рэзультатыўнымі перадачамі.

Новым клубам Кірыла стане літоўскі «Мажэйкяй». Нагадаем, што ў гэты ж клуб перайшоў наш абаронца Іван Аладка. Апроч прадстаўнікоў «Цмокаў» літоўцы ўзмацніліся Андрэем Агеенкам з магілёўскага «Барысфена».

Мы дзякуем Кірылу за час, праведзены ў нашых радах, і жадаем поспехаў ў Літве!