Конкурс «Міс «Цмокі-Мінск»



Напярэдадні 8 сакавіка баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» па традыцыі праводзіць конкурс міс «Цмокі-Мінск».

Умовы простыя:

1. Падпішыцеся на наш акаўнт у інстаграм
2. Выкладзіце сторыз, дзе за 15 секундаў раскажыце, пакажыце, намалюйце (як дазваляе фантазія) пра свайго любімага гульца ў складзе «Цмокаў»
3. Абавязкова тэгніце наш акаунт, каб мы ўбачылі сторыз (звяртаем увагу, што на час конкурсу акаунт павінен быць адкрыты)

Паспейце зрабіць усё да 5 сакавіка - апошні дзень для ўдзелу! 6 сакавіка журы абярэ пераможцу, якую мы абавязкова павіншуем на хатнім матчы з «Зялёнай Гурай».

Аўтар самай арыгінальнай «гісторыі» правядзе вечар у шыкоўным рэстаране Woogly у кампаніі аднаго з гульцоў каманды!

Склад журы:
- Расціслаў Вяргун, галоўны трэнер мужчынскай каманды «Цмокі-Мінск»;
- Эдмундс Валейка, асістэнт галоўнага трэнера мужчынскай каманды «Цмокі-Мінск»;
- Аляксей Сухавецкі, асістэнт галоўнага трэнера мужчынскай каманды «Цмокі-Мінск».


Падрабязнасці