Конкурс «Міс «Цмокі-Мінск»



«Цмокі» працягваюць прыгожую вясновую традыцыю: трэці год запар мы праводзім конкурс сярод нашых  заўзятарак.

Умовы конкурсу наступныя*:
1. Даслаць вашу фатаграфію з любога матчу «Цмокі-Мінск» у сезоне 2018/2019.
2. Да фатаграфіі прыкласці тэкст з кароткім аповедам, як і чаму сталі заўзець за нашу каманду.
3. Указаць вашага любімага гульца асноўнага складу «Цмокі-Мінск».

Усю інфармацыю можна адправіць па электронным адрасе: press@bc-tsmoki.by ці ў асабістыя паведамленні ў суполцы у ВК з пазнакай «Міс «Цмокі-Мінск»» да 7 сакавіка 10.00.

У лісце пазначце ваша імя і кантакты для сувязі.

7 сакавіка экспертнае журы ацэніць вашы фатаграфіі і вызначыць пераможцу, імя якога мы абвесцім на наступны дзень – 8 сакавіка! Ацэнка ўдзельніц будзе праводзіцца бальным метадам ад 1 до 10. Пераможцам стане ўдзельніца, якая набрала большую колькасць балаў.
Узрост удзельніц не абмежаваны.

Галоўны прыз – ювелірнае ўпрыгожанне ад майстэрскай JStudio. Удзельніцы, якія занялі другое і трэцяе месцы, атрымаюць сертыфікаты на выраб ювелірных вырабаў у JStudio.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе на матчы з «Пармай» 24 сакавіка ў 15.00 на Falcon Club Арэну.

Хто ж вызначыць пераможцу:
1. Расціслаў Вяргун – галоўны трэнер асноўнай каманды «Цмокі-Мінск».
2. Эдмундс Валейка – асістэнт трэнера асноўнай каманды «Цмокі-Мінск».
3. Аляксей Лашкевіч – трэнер рэзервовай каманды «Цмокі-Мінск».
4. Аляксандр Кудраўцаў – капітан каманды «Цмокі-Мінск».
5. Гулец асноўнага складу «Цмокі-Мінск», якога вы пазначылі ў лісце.

*Удзельнікам конкурсу не можа быць асоба, якая састаіць у працоўных адносінах з арганізатарам.