Кошт перамогі



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк - 16 ачкоў, 5 падбораў і 4 асісты
Аляксей Навойчык - 12 ачкоў, 4 падборы і 3 асісты
Антон Вашкевіч - 11 ачкоў і 3 падборы

«Цмокі» рэзерв у роўным змаганні ў канцоўцы саступаюць«Дзелікатэсасу» - 79:80 (16-28, 24-13, 16-15, 24-23).

Гульня супраць «Дзелікатэсасу» праходзіла па падобным з учорашнім сцэнары. Роўнае змаганне на старце, рывок 9-0 у сярэдзіне і лідарства пасля першай чвэрці – 28:16.

Але ўжо ў другім адрэзку наша абарона не выканала сваю задачу і прапусціла 7 неўзаемных пунктаў. Нападзенне таксама не складвалася: гаспадары набралі з гульні толькі 10 ачкоў і дазволілі літоўцам практычна зраўняць лік – 40:41.

У другой палове сустрэчы каманды пачыналі ўсе спачатку, і ніхто не хацеў саступаць. За 10 хвілін гульнявога часу лідар змяняўся 6 разоў, а перад апошнім адрэзкам лік быў роўны – 56:56.

Чацвёртую дзесяціхвілінку адкрыў Уладзіслаў Блізнюк, трапіўшы з дугі. А пасля трох пункаўі Аляксея Навойчыка мінчане павялі «+6». Літоўцы адказалі на гэта агрэсіўным прэсінгам і ўсё часцей сталі падыходзіць да лініі штрафу. За 2 хвіліны да канца лік зноў быў роўны – 75:75.

Пасля бездакорных штрафных у выкананні Антона Вашкевіча, Айсціс Пілаускас знайшоў вольны кідок з перыметру і быў дакладны. А Айрыдас Гіедраціс павялічыў перавагу гаспадароў да 3 пунктаў. Лэй-ап Аляксея Навойчыка скараціў адставанне да мінімуму, але, на жаль, апошняя атака «Цмокаў» атрымалася не дакладнай. Перамогу святкавалі гаспадары пляцоўкі.

Статыстыка матчу