Крыс Клайберн – навічок «Цмокаў»



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і амерыканскі абаронца Крыс Клайберн (198, 24 гады) дамовіліся пра супрацу.

Клайберн-малодшы пачынаў займацца баскетболам у старэйшай школе Ромулуса (штат Мічыган), а праз горад перабраўся ў школу Фітчбурга.


Прафесійная кар'ера гульца пачалася ва Ўніверсітэце Невады (UNLV), дзе ён правёў 3 сезоны за мясцовую каманду. Статыстыка ў апошнім для сябе студэнцкім сезоне 2018/19 - 14.1 ачкі ды 5.3 падборы. Абаронца не быў абраны на драфце-2019, але паспрабаваў свае сілы ў Летняй Лізе за «Мілуокі». Мінулы сезон гулец правёў у польскім «Быдгашчы». Абаронца сыграў 21 сустрэчу ў польскай лізе са статыстыкай 15.3 ачкі, 4.6 падборы за 28.1 хвіліны на пляцоўцы.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Рады вітаць Крыса ў камандзе. Першы прафесійны сезон, які ён правёў у Польшчы, дазваляе нам разлічваць на вельмі атлетычнага, накіраванага на атаку гульца. З вельмі добрым баскетбольным IQ. А яго гульні ў NCAA паказваюць, што і ў абароне ён можа гуляць учэпіста і агрэсіўна.

Крыс поўны жадання зрабіць наступны крок у сваёй баскетбольнай кар'еры і мы спадзяёмся, што гэта тое месца, дзе такая магчымасць будзе».