Ксенія Вабішчэвіч падоўжыла кантракт з «Цмокамі»



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і форвард Ксенія Вабішчэвіч працягваюць супрацу.

Для Ксеніі новы сезон стане 4 у кар'еры за нашу каманду. Сёлета форвард шмат разоў дэманстравала свае снайперскія якасці на пляцоўцы, дапамагаючы камандзе дакладнымі трохачковымі кідкамі. Па гэтым паказніку яна адна з лепшых  у складзе нашай каманды ў нацыянальным першынстве і Еўракубку.

Еўракубак – 4.7 ачкоў, 1.3 падбораў, 0.6 перадачы за 18.7 хвілін на паркеце.
ЕЖБЛ – 4.7 ачкоў, 2 падборы, 1.3 перадач за 23.01 хвілін на паркеце.
Чэмпіянат Беларусі – 10.4 ачкоў, 3.2 пабораў, 2.7 перадач за 21.13 хвілін на паркеце.