Кубак Беларусі



13 і 14 верасня наша мужчынская каманда правядзе ў Магілёве, дзе пройдзе чарговы розыгрыш Кубка Беларусі.

Сёння ў офісе Беларускай федэрацыі баскетбола адбылася жараб'ёўка, падчас якой вызначыліся пары паўфіналістаў турніру. «Цмокі» пачнуць змаганне матчам з віцебскім «Рубонaм». Другой парай удзельнікаў сталі «Гродна-93» і «Барысфен». Усе матчы пройдуць на паркеце магілёўскага спарткомплекса «Алімпіец».

14 верасня адбудзецца матч за трэцяе месца і фінал.

Нагадаем, што летась уладальнікам Кубка ў дзясяты раз стала наша каманда, перайграўшы ў фінале магілёўскі «Барысфен».