Ленка Бартакова пакідае клуб



Чэшская разыгрываючая Ленка Бартакова і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» прынялі рашэнне спыніць супрацоўніцтва. Баскетбалістка працягне сваю кар'еру ў «Кралёве поле» з Брно. Клуб скарыстаўся опцыяй «buy out» і выкупіў кантракт гульца.

Бартакова правяла ў складзе «Цмокаў» 6 гульняў жаночага Еўракубка (9.5 ачкі + 3.0 падборы + 3.8 асіста у сярэднім), 5 гульняў Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі (8.4 ачкі + 3.0 падборы + 5.2 асіста) і 6 гульняў нацыянальнага чэмпіянату (5.3 ачкі + 1.7 падборы + 3.8 асісты).

Баскетбольны клуб дзякуе Ленцы Бартаковай за гульню і жадае далейшых поспехаў!