Ленка Бартакова вяртаецца ў «Цмокi»!



Чэшская разыгрываючая і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» падпісалі пагадненне пра супрацу.

Летась Бартакова правяла ў складзе «Цмокаў» 6 гульняў жаночага Еўракубку (9.5 ачкоў + 3.0 падборы + 3.8 асістаў у сярэднім), 5 гульняў Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі (8.4 ачкi + 3.0 падборы + 5.2 асістаў) і 6 гульняў нацыянальнага чэмпіянату (5.3 ачкоў + 1.7 падборы + 3.8 асістаў).

Аднак, у студзені «Кралёве поле» з Брно скарыстаўся опцыяй «buy out» і выкупіў кантракт гульца.