Лепшыя матчы сезону ў Кубку ФІБА



Калі вы ўжо перагледзелі самыя яркія матчы «Цмокаў» у Адзінай Лізе ВТБ, то пара прыступаць да прагляду гульняў Кубку ФІБА-Еўропа.

Адкрывае наш імправізаваны топ упартая сустрэча з «Дняпром». Тады мінчане дазволіў суперніку зраўняць лік, але праявілі характар і вырвалі перамогу ў овер-тайме.



А вось выязная сустрэча з яшчэ адной украінскай камандай прайшла зусім па іншым сцэнары. «Цмокі» каменя на камені не пакінулі ад абароны «Кіеў-Баскета» і увезлі заслужаныя 2 ачкі са сталіцы Украіны.



У другім групавым этапе нашай камандзе давялося пазмагацца з экс-гульцамі з НБА. Але калі ў першай сустрэчы ў «Цмокаў» атрымлівалася далёка не ўсё, то пасля хатняй гульні з «Ірані» узнікала толькі невялікае неразуменне ад выніку ў Ізраілі.



Ну і завяршае наш топ матч супраць румынскай «Арадзі». Нягледзячы на шыкоўную падтрымку хатніх трыбун румыны не змаглі пераламаць гульню гасцей. «Цмокі» здолелі здабыць важную перамогу на выездзе.